ВЫСТАВА ГРАФІЧНЫХ ТВОРАЎ «1/6»

Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў
Струдэнтцкі цэнтр сучаснага мастацтва “Alla prima”
прадстаўляюць
выставу графічных твораў

1/6

З 05.11.21 па 25.11.21 у выставачнай зале “Акадэмія” Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў будзе прадстаўлена выстава графічных твораў студэнтаў 4 курса кафедры графікі мастацкага факультэта БДАМ. У экспазіцыю увайшла унікальная і тыражная графіка, выкананая у такіх тэхніках як афорт, літаграфія, лінагравюра, ксілаграфія, гравюра на кардоне, туш, акварэль і інш.


На працягу гадоў Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў з’яўляецца alma mater беларускай школы графкі. Для шматлікіх мастакоў яна стала месцам першых творчых пошукаў і фарміравання самабытнай мастацкай мовы. На выставе можна пазнаеміцца з поглядам сучасных маладых мастакоў на сусвет, а таксама з іх канцэптуальнымі і тэнічнымі пошукамі.

1/6 — выстава студэнтаў 4 курса кафедры графікі мастацкага факультэта БДАМ. Мы, 6 маладых мастакоў:дэманструем гледачам свае творы.

Назва выставы не выпадковая, і менавіта ў ёй канцэпцыя нашага агульнага праекта.

Лічба 6 часта сустракаецца нам падчас вучобы. Мы вучымся 6 год, і кожны этап для нас — гэта 1/6 акадэмічнага шляху.

Наша група — гэта 1/6 кафедры графікі.

Мы скончылі 3 курса і на дадзены момант здалі ўжо 6 акадэмічных семестровых праглядаў, кожны з якіх адлюстраваў 1/6 частку нашых дасягненняў.

Лічыце, што тое, што можна ўбачыць сёння на выставе, — гэта толькі 1/6 таго, што мы можам паказаць.

Але галоўнае, што нас у групе шасцёра. Кожны з нас — 1/6 майстэрні, 1/6 курса. Гэта выстава як пра нас увогуле, так і пра кожнага паасобку. Ва ўсіх з нас свой уласны мастацкі стыль і манера, свае думкі і свой светапогляд. Але разам перажываючы падзеі, разглядаючы навакольны свет і адгукаючыся на павевы часу, мы ствараем мастацтва на адной хвалі. І нягледзячы на тое, што даўно цесна стасуемся, мы не становімся падобнымі, ні ў творчасці, ні ў жыцці.

Як складаныя часы, так і агульныя радасці, як сёння, робяць нашы стасункі толькі больш трывалымі.

Вы бачыце тут нас, аўтараў, 1/6, памножаную на шэсць. Скараціце дроб.

А мы падпішам гэтую выставу, як на адбітку 1/6. Застанецца знайсці ўвесь тыраж.

Вялікі дзякуй нашай кафедры, ўсім любімым выкладчыкам, і ў прыватнасці Юрыю Іванавічу за гэтую магчымасць.

2021 (с) Давыдава Юлія, Барушка Паліна, Барысава Таісія, Задворны Кірыл, Жылінская Валерыя і Аганесян Лаура